Беларусь не будзе ўдзельнічаць у «Еўрабачанні-2022»


Еўрапейскі вяшчальны звяз (ЕВЗ) апублікаваў спіс краін-удзельніц «Еўрабачання-2022», правядзенне якога запланавана на травень 2022 года ў італьянскім Турыне. У спісе з 41 краіны Беларусь не значыцца, пішуць Naviny.by.

Беларусь прапускае ўжо другое «Еўрабачанне» запар. У сакавіку ЕВЗ адхіліў БТ ад удзелу ў конкурсе пасля таго, як беларускі бок двойчы заявіла кампазіцыі з праўладным палітычным падтэкстам.

Больш за тое, пад няспынным ціскам беларускай і міжнароднай грамадскасці 30 чэрвеня 2021 года было прыпынена сяброўства БТ у ЕВЗ.

Еўрапейскі вяшчальны звяз зыходзіў з таго, што яго чальцы не павінны быць датычнымі да парушэнняў правоў чалавека і свабоды слова. У прыватнасці, БТ ставілася ў папрок дэманстрацыя сюжэтаў з удзелам падвергнутых катаванням апанентаў улады, а таксама звальнення супрацоўнікаў, якія падтрымалі пратэсты.

У выніку Белтэлерадыёкампанія больш не мае доступу да розных сэрвісаў для чальцоў ЕВЗ – абмене навінамі і музычным кантэнтам, трансляцыяў музычных і спартовых мерапрыемстваў, а таксама да ўдзелу ў «Еўрабачанні».

Hавiны
12 міжнародных скандалаў, у якія Беларусь трапіла з пачатку года
2021.08.08 10:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў