Вызвалілі журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча


21 верасня ўлады вызвалілі 63-гадовага Алега Груздзіловіча. Журналіста «Радыё Свабода» асудзілі на 1,5 года зняволення, за кратамі ён быў амаль 9 месяцаў, паведамляе «Свабода».

Алег Груздзіловіч пасля вызвалення.
Фота: Радыё Свабода

Журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча вызвалілі з магілёўскай калоніі № 15.

Але надалей за кратамі застаюцца журналісты рэсурсу Андрэй Кузнечык і Ігар Лосік.

«У Алега скралі час, пакуль ён быў несправядліва зняволены, які ён і ягоная сям’я ніколі не вернуць, і я вельмі шчаслівы, што цяпер ён уз’яднаецца са сваёй жонкай і іншымі блізкімі. Я ўдзячны прадстаўнікам міжнароднай і праваабарончай супольнасці за няспынную падтрымку ў справе Алега, але нашая праца не скончаная. Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык таксама павінны быць неадкладна вызваленыя», – сказаў прэзідэнт Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) Джэймі Флай.

Алега Груздзіловіча асудзілі на 1,5 года нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх, за кратамі ён прабыў амаль 9 месяцаў.

«Вызвалены на падставе падпісанага прашэння аб памілавання. Але віну я не прызнаў», – распавёў на волі Алег Груздзіловіч.

У Беларусі за кратамі застаюцца 31 журналіст.

Артыкулы
Муж Ірыны Слаўнікавай: Тое, што цяпер адбываецца, яе не зламае. Яна застанецца сабою, і стане яшчэ мацнейшая
2022.06.23 09:34

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў