У Беларусі кіроўцам пачнуць выдаваць новае міжнароднае пасведчанне кіроўцы


Чыноўнікі змянілі вонкавы выгляд міжнароднага пасведчання кіроўцы. Новыя бланкі будуць выдаваць з 22 верасня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

З 22 верасня ў Беларусі будуць выдаваць новае міжнароднае пасведчанне кіроўцы. Згодна з пастановай Саўміну «Аб устанаўленні формаў бланкаў пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку і пасведчання кіроўцы», вонкавы выгляд дакументу істотна зменіцца.

Вонкавы выгляд міжнароднага пасведчання кіроўцы.
Фота: pravo.by
Вонкавы выгляд міжнароднага пасведчання кіроўцы.
Фота: pravo.by

Таксама дакумент будзе ўтрымліваць інфармацыю пра наяўнасць медычнага агляду кіроўцы, наяўнасць акуляраў.

Аналітыка
Тры тэндэнцыі на беларускім аўтарынку: рост коштаў, скарачэнне продажаў, дэфіцыт
2022.09.19 14:34

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў