Пазбаўленне вайсковых званняў і закон аб пазбаўленні грамадзянства. Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі 21 верасня


«Белсат» працягвае фіксаваць факты рэпрэсіяў беларускага народу рэжымам Лукашэнкі.

Былая журналістка Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна выступіла на судзе з апошнім словам. Журналістку абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 357 («Змова ці іншыя дзеянні, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Прысуд Ксеніі Луцкіной агучаць 28 верасня ў 15 гадзін. Пракурор запатрабаваў для журналісткі 8 гадоў зняволення.

Ксенія Луцкіна была затрыманая 22 снежня з іншымі журналістамі ў крымінальнай справе «Прэс-клубу». 14 лютага яна адзначае дзень нараджэння ў СІЗА. Да жніўня 2020 года Ксенія Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, а потым пакінула пазіцыю карэспандэнта тэлеканалу «Беларусь 2» і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады.
Фота: Ксения Луцкина / Facebook

У Гомлі прысудзілі 2,5 гады калоніі Яўгену Карпаву. Жыхара Магілёва прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 14 ч. 1 арт. 361-3 («Замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў»). Вядома, што Яўген Карпаў даслаў ліст у СБУ з просьбай дапамагчы яму далучыцца да палка Каліноўскага. Беларускія сілавікі затрымалі яго ў чэрвені пры спробе перасекчы мяжу.

2,5 гады прысудзілі жыхару Магілёва Паўлу Белагаловаму за каментар у «справе Зельцэра». Таксама мужчына мусіць выплаціць штраф у 3200 рублёў.

Аляксандр Лукашэнка 19 верасня падпісаў указ, якім пазбавіў вайсковых званняў і чыноў больш за 80 былых вайскоўцаў і работнікаў пракуратуры за ўчыненне злачынстваў, адміністратыўных правапарушэнняў і дыскрэдытоўных правінаў. Пералік размясцілі на Нацыянальным прававым партале.

Ва ўказ таксама ўключылі вайскоўцаў, «якія ў цяперашні час бяруць удзел ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыях іншых дзяржаваў».

Hавiны
Стала вядома, каго Лукашэнка пазбавіў вайсковых званняў. Сярод іх Сахашчык, Лебядок і Ціманоўская
2022.09.21 08:47

Улады апублікавалі законапраект аб змяненні закону «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Згодна з ім, пазбаўляць беларускага грамадзянства, у тым ліку атрыманага пры нараджэнні, змогуць за «экстрэмісцкую дзейнасць».

Артыкулы
Апублікаваны законапраект, паводле якога ўлады змогуць пазбаўляць беларусаў грамадзянства
2022.09.21 15:51

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, паводле якой прызнаюць затрыманых журналістаў Івана Мураўёва і Яўгена Меркіса палітычнымі зняволенымі, піша «Вясна».

Артыкулы
Вызвалілі журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча
2022.09.21 19:34

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў