Беларуска з Андоры, якую затрымалі за абразу Лукашэнкі, ужо на волі


У канцы жніўня беларуска Вольга Манкевіч, якая ўжо 14 гадоў жыве ў Андоры, прыехала ў Менск і адразу была затрымана паводле крымінальнага артыкулу – за абразу Аляксандра Лукашэнкі ў каментарах і скрыншотах у Instagram. Аднак ёй удалося выйсці на волю і з’ехаць з Беларусі. Пра гэта жанчына распавяла ў эфіры «Обычное утро».

Вольга Манкевіч.
Фота: viasna_brest / Telegram

Пасля затрымання ў сюжэце на дзяржтэлебачанні жанчына распавяла, што ў жніўні 2020 года палічыла, што выбары былі сфальсіфікаваныя. У Instagram яна падпісалася на старонку «Nexta», адкуль рабіла скрыншоты і выкладвала на сваёй старонцы, рабіла каментары.

У Беларусі ў жанчыны няма блізкіх сваякоў, яна прыязджала наведаць сяброў і магілу маці.

Дзеля таго, каб з Вольгі былі знятыя абвінавачанні і яна змагла выехаць у Андору, мужу беларускі прыйшлося выкласці 24 тысячы еўраў.

«Добрая праца адваката, які ведаў, з кім сустракацца і размаўляць, і, натуральна, вельмі шмат грошай», – распавяла Вольга пра сваё вызваленне.

Са словаў жанчыны, частка грошай была выплачана ў выглядзе штрафу, а частка перададзеная ў «канверце» найвышэйшым чынам у сілавых структурах, у тым ліку ў КДБ.

Hавiны
Беларуску, якая жыве ў Андоры, арыштавалі за абразу Лукашэнкі
2022.09.17 19:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў