У Менску зноў праблемы з вадой. Яе якасць пад пагрозай


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Чарговая аварыя здарылася 21 верасня ў Менску, у выніку чаго ў жыхароў мікрараёну Зялёны Луг узніклі праблемы з водазабеспячэннем і электрычнасцю.

Як паведамляе тэлеграм-канал «ЖКХ -23 %», у Зялёным Лузе зніклі электрычнасць, водазабеспячэнне і стацыянарны інтэрнэт. Праз гэта ў тым ліку вымушаныя былі зачыніцца некаторыя крамы.

У «Менскводаканале» паведамілі, што ў сувязі з адключэннем электраэнергіі ў «Менскіх кабельных сетках» у 10:20 часова спынілася абсталяванне помпавых станцый 2-га пад’ёму «Бараўляны» і РПНС «Някрасава».

«У сувязі з гэтым назіраюцца перабоі з водазабеспячэннем у мікрараёне Зялёны Луг, квартале вуліц Някрасава, Бяды, Сурганава, Гамарніка, Мірашнічэнкі, Кальцова, Сядых, Каліноўскага, Лагойскі тракт», – цытуе БелТА «Менскводаканал».

Калі электрычнасць ужо падключылі, то гарачую ваду абяцалі даць да 18:00.

У «Менскводаканале» таксама папярэдзілі пра магчымае пагаршэнне якасці водазабеспячэння.

Hавiны
У трох раёнах Менску – праблемы з пітной вадою
2021.04.22 01:41
Hавiны
У Зялёным Лузе праблемы з пітной вадой
2021.03.14 15:16

МГ belsat.eu

Стужка навінаў