Офіс Ціханоўскай збірае Канферэнцыю беларусаў свету


Міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс на брыфінгу са Святланай Ціханоўскай. Вільнюс, Літва. 5 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат

24-25 верасня ў Вільні з ініцыятывы Офісу Святланы Ціханоўскай адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету.

Падзея збярэ прадстаўнікоў беларускіх суполак з больш чым 27 краінаў і 40 арганізацыяў. Разам з Народным антыкрызісным упраўленнем і Каардынацыйнай радай цягам двух дзён удзельнікі абмяркуюць праекты беларусаў свету і каардынацыю паміж ініцыятывамі і дэмакратычнымі сіламі.

Усе дзеянні і праекты падпарадкуюцца галоўным мэтам:

– Узмацніць дапамогу беларусам унутры краіны;

– Пашырыць эканамічны ціск на рэжым;

– Падтрымліваць Беларусь на міжнародным парадку дня.

Канферэнцыя пройдзе ў гібрыдным фармаце: частка дэлегатаў будзе ўдзельнічаць онлайн, а частка – офлайн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў