На мяжы Польшчы і Нямеччыны затрымалі беларуса, які пераводзіў сірыйцаў


Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

20 верасня нямецкія і польскія памежнікі на мяжы дзвюх краін каля нямецкага Людвігздорфу спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пра гэта паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы.

Падчас агляду высветлілася, што ў машыне едуць шэсць грамадзянаў Сірыі, якія не мелі дакументаў для легальнага ўезду і знаходжання на тэрыторыі Еўразвязу. Замежнікаў затрымалі.

Таксама затрыманы 24-гадовы грамадзянін Беларусі, які дапамагаў ім нелегальна перасякаць мяжу.

Затрыманыя замежнікі знаходзяцца ў распараджэнні нямецкай паліцыі.

Hавiны
Менскі рэжым адкрывае новыя шляхі нелегальнай міграцыі, кажа міністарка ўнутраных справаў Літвы
2021.09.21 15:29

МГ belsat.eu

Стужка навінаў