Магілёўскага актывіста Валянціна Лабачова за «знявагу» Лукашэнкі пачнуць судзіць 28 верасня


Валянцін Лабачоў каля Косаўскага палацу. Фота прапанаванае героем публікацыі

На наступным тыдні ў Магілёве пачнецца суд над мясцовым дэмакратычным актывістам Валянцінам Лабачовым. Яго вінавацяць паводле ч. 2 арт. 368 КК («Знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злучаная з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства»).

Судовае паседжанне пачнецца 28 верасня а 10:00 у судзе Ленінскага раёну Магілёва. Судзіць будзе Вікторыя Палякова, ужо вядомая прысудам іншаму магілёўскаму актывісту – Валадару Цурпанаву.

Валянціну Лабачову пагражае пакаранне ажно да пяці гадоў зняволення. Актывіст даў падпіску аб нявыездзе.

«Дарагія сябры, калі ў каго будзе жаданне і вольны час, прыходзьце. Усім вялікі дзякуй!» – заклікаў актывіст.

Падтрымаць Валянціна можна таксама праз спасылку.

Hавiны
«Усё будзе добра». Актывісту з Магілёва выставілі больш цяжкае абвінавачанне за «знявагу» Лукашэнкі
2021.08.26 13:14

Нагадаем, што 30-гадовы жыхар Магілёва Валянцін Лабачоў – даўні ўдзельнік апазіцыйнага руху. Мужчыну затрымалі 9 жніўня 2020 года разам з сябрамі за фота з нацыянальным сцягам каля Кастрычніцкага РАУСу.

У чэрвені 2021 года Валянціна зноў затрымалі на вуліцы. Прыйшлі дахаты і да ягонай дзяўчыны. Абаіх завезлі ў ГУБАЗіК на допыт. 28 чэрвеня Валянціна выклікалі ў Следчы камітэт, дзе паказалі пастанову пра затрыманне з прычыны распачатай крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 368 КК («Знявага прэзідэнта»). Справу на магілёўца завялі за скрыншот паведамлення аднаго з тэлеграм-каналаў, размешчанага яшчэ мінулым летам. Паводле пастановы СК, словы на скрыне «ў пэўным кантэксце і накіраваныя на адрас канкрэтнага адрасата выказваюць негатыўную ацэнку адрасата і крыўдзяць яго сэнсам, а таксама гэтыя словы зняважлівыя, прыніжаюць гонар і годнасць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Hавiны
«Усё будзе добра». Актывісту з Магілёва выставілі больш цяжкае абвінавачанне за «знявагу» Лукашэнкі
2021.08.26 13:14

МГ belsat.eu

Стужка навінаў