«Газпром» у кастрычніку скарыстае толькі траціну магутнасці трубаў праз Беларусь


Расейская кампанія «Газпром» планавала скараціць транзіт газу праз Беларусь пад канец 2021 года, бо газ хочуць пусціць праз «Паўночны паток-2».

Фота: gazprom.ru

У выніках аўкцыёнаў браніравання магутнасцяў газаправодаў бачна, што «Газпром» выкупіў толькі траціну прапанаванай транзітнай магутнасці газапроваду «Ямал-Еўропа», што праходзіць праз Беларусь, і не стаў купляць дадатковыя магутнасці на ўкраінскім напрамку, хоць раней купляў, піша «Інтэрфакс».

2021 год называюць дэфіцытным на газавым рынку. Цэны на газ усё растуць, і «Газпром» чакае новых рэкордаў. За тысячу кубаметраў газу цяпер просяць больш за $850, тыдзень таму цана падскочыла да амаль $1000.

Тым часам на еўрапейскім газавым рынку вырашылі адмовіцца ад доўгатэрміновых кантрактаў на газ, каб пазбягаць залішняга браніравання, купляюць газ толькі на кароткія тэрміны.

Аб’ектыў
Газавы шантаж ад Расеі
2021.09.15 23:29

Газаправод «Ямал-Еўропа» ў ліпені спынялі на прафілактычныя працы, пра выяўленне істотных хібаў, якія не давалі б ім карыстацца напоўніцу, не паведамлялі. Разам з падзеннем аб’ёмаў транзіту Беларусь чакае і падзенне прыбыткаў ад яго.

Раней віцэ-прэмʼер Аляксандр Новак казаў, што будаўніцтва газаправода «Паўночны паток-2» будзе завершанае да канца года, пасля чаго яго ўвядуць у эксплуатацыю.

АА belsat.eu

Стужка навінаў