Беларусь у ААН і зачыстка прафсаюзу. Галоўныя падзеі 21 верасня


ААТ «Нафтан».
Фота: АК / Белсат

Падыходзіць да заканчэння чарговы дзень пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Падводзім вынікі 21 верасня.

Hавiны
«Дэмакратычны свет жывы ў мірных дэманстрантах у Беларусі». Прэзідэнты кажуць пра Беларусь на Генасамблеі ААН
2021.09.21 19:23

Беларусь зноў увайшла ў міжнародны парадак дня, дзякуючы Генеральнай Асамблеі ААН. На яе адкрыцці пра нашую краіну распавядалі лідары заходніх краін: прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, Славакіі Зузана Чапутава, Літвы Гітанас Наўседа. Яны крытыкавалі ўлады краіны і падтрымлівалі пратэст грамадзянаў.

Hавiны
У Хельсінкскай камісіі пры Кангрэсе ЗША прайшлі слуханні па Беларусі
2021.09.21 22:52

Абмяркоўвалася беларускае пытанне і на адмысловых слуханнях Хельсінкскай камісіі Кангрэсу ЗША. Абвінавацілі Беларусь, а з і Расею, у пошуках новых шляхоў нелегальнай міграцыі.

Hавiны
Менскі рэжым адкрывае новыя шляхі нелегальнай міграцыі, кажа міністарка ўнутраных справаў Літвы
2021.09.21 15:29

Прадстаўнікі ж Беларусі ў ААН распавядалі пра дэманстрантаў у Еўропе і абарыгенаў у Канадзе.

Абноўлена
КДБ прыйшоў з ператрусам да незалежнага прафсаюзу на «Нафтане»
2021.09.21 11:48

Унутры краіны працягнуліся рэпрэсіі. Сёння ахвярай зачысткі стаў Беларускі незалежны прафсаюз. У Наваполацку раніцай пачаўся ператрус у кватэры старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на ААТ «Нафтан» Вольгі Брыцікавай. Затым ператрусы закранулі офіс БНП і аддзел маркетынгу «Нафтану».

Выпісваліся штрафы газетам, выносіліся новыя прысуды.

Артыкулы
Кастусёў у СІЗА займеў праблемы з ныркамі, заразіўся каронавірусам
2021.09.21 15:53

МГ belsat.eu

Стужка навінаў