Беларусь імпартуе бульбу падчас збору ўласнага ўраджаю


Імпарт бульбы ў Беларусь – звычайная справа тады, калі ў Беларусі міжсезонне. Але бульбу завозяць з-за мяжы нават тады, калі ў Беларусі збіраюць сваю, сцвярджае «EastFruit». Такое, заяўляе сайт харчовага бізнесу, адбываецца ўпершыню.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Завод групы кампаніяў «Анега» ў Калодзішчах.
Фота: belmir.by

Найбуйнейшым пастаўляльнікам бульбы ў Беларусь за першыя 7 месяцаў 2021 года стала Украіна, адкуль імпартавалі 15,5 тыс. тонаў бульбы. Таксама бульбу куплялі ў Расеі, Азербайджане, Паўночнай Македоніі, Егіпце і Нямеччыне.

Беларусь вядомая як буйны экспарцёр, але не імпарцёр бульбы, адзначаюць аналітыкі. Аднак цэны на бульбу ў Беларусі дасягнулі 30 цэнтаў за кілаграм, што вышэй за астатнія краіны рэгіёну, акрамя Расеі. Беларускія цэны на бульбу сёлета вышэйшыя, чым звычайна, на 70 %.

У Малдове бульба цяпер удвая таннейшая, у Польшчы – на 11–13 цэнтаў за кілаграм, ва Украіне – на 6–8 цэнтаў.

Відавочнай прычынай высокіх цэнаў на бульбу ў Беларусі аналітыкі сайту называюць нізкія аб’ёмы вытворчасці, якія, у сваю чаргу, былі выкліканыя засухай.

Аб’ектыў
Дэфіцыт зерня. Урад заклапочаны слабым ураджаем
2021.08.27 00:19

Тое, што Беларусь выдаткоўвае мільёны долараў на закуп бульбы, было вядома і раней. Напрыклад, за 2019 год Беларусь імпартавала бульбы на 4,3 млн долараў, але экспартавала на 57 млн. У крамах не ўтойваюць, што прадаюць, напрыклад, егіпецкую бульбу.

Ды звычайна гэта адбываецца зімой, калі на рынку няма ўласнай садавіны, а не калі ў Беларусі збіраюць свой ураджай.

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў