Аляксей Бага ўзначаліў салігорскі «Шахцёр»


Шахцёр.
Фота: fcshakhter.by

Учора салігорскі «Шахцёр» звольніў Сяргея Гурэнку, а сёння, 21 верасня, новым галоўным трэнерам каманды прызначылі 40-гадовага спецыяліста Аляксея Багу.

Большая частка гульнявай і трэнерскай кар’еры Аляксея прайшла ў БАТЭ, цяпер ён будзе трэнаваць галоўнага прынцыповага суперніка барысаўчан.

Два сезоны Бага быў галоўным трэнерам БАТЭ, выгуляў з ім чэмпіянат краіны. У мінулым сезоне Бага трэнаваў літоўскі «Жальгірыс», а зімой гэтага году ўзначаліў «Актобе» з Казахстану, адкуль быў звольнены 5 траўня.

Нагадаем, што ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе БАТЭ ідзе на першым месцы і на адзін пункт апераджае «Шахцёр», але ёсць важны нюанс: у клуба з Салігорску тры гульні ў запасе.

Hавiны
Футбольны клуб «Менск» пакінуў галоўны трэнер. Раней адтуль звольнілі старшыню
2021.09.21 17:51

АЛ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў