Юрыя Васкрасенскага заўважылі ў кавярні Варшавы


Паплечніка рэжыму Лукашэнкі Юрыя Васкрасенскага разам з жонкай днём 21 жніўня заўважылі ў варшаўскай кавярні «Paręosób», паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Юрый Васкрасенскі ў Варшаве.
Фота: motolkohelp/Telegram

Аўтары тэлеграм-каналу «МотолькоПомоги» рэзка адрэагавалі на візіт Васкрасенскага ў Польшчу: «Вось скажыце, ці вядомая персона Васкрасенскага? Напэўна, больш чым. І яго праца на рэжым Лукашэнкі і сілавікоў. Аднак гэта ніяк не перашкаджае Васкрасенскаму з жонкай сёння быць у Варшаве, каб потым, мабыць, паехаць у Будапэшт».

Імаверна, сужэнцы прыехалі на ўласным аўце:

Фота: motolkohelp/Telegram

Раней «Наша Ніва» паведамляла аб тым, што ў Будапэшце на імя Васкрасенскага ў жніўні быў зарэзерваваны нумар у пяцізоркавым гатэлі. Імаверна, пара накіроўваецца ў сталіцу Венгрыі.

Раней Юрый таксама прыязджаў на эканамічны форум у Польшчу. Арганізатары тады сцвярджалі, што запрасілі Васкрасенскага памылкова і слова даваць яму не плануюць.

Гісторыі
Дудар Дзяніс Шматко: дуда натхняе і гучыць па-ваярску
2022.08.21 15:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў