У Кітаі мільярдэра асудзілі за хабарніцтва і аштрафавалі на мільярды долараў


Шанхайскі суд асудзіў кітайска-канадскага мільярдэра Сяў Цзянь Хўа да 13 гадоў пазбаўлення волі і аштрафаваў ягоную фірму «Tomorrow Holdings» на 55,03 млрд юаняў (8,1 млрд долараў ЗША). Памер штрафу стаў рэкордным у Кітаі, піша Reuters.

Кампаніі мільярдэра Сяў Цзянь Хўа «Xiao» і «Tomorrow Holdings» абвінавацілі ў Кітаі ў незаконным вывядзенні дзяржаўных дэпазітаў, незаконным выкарыстанні сродкаў, хабарніцтве ды інш. Адметна, што мільярдэр мае сувязі з элітай Камуністычнай партыі Кітаю і мае канадскае грамадзянства.

З 2001 да 2021 года кампаніі мільярдэра перадалі дзяржаўным чыноўнікам акцыі, нерухомасць, грашовыя сродкі і іншыя актывы на агульную суму больш за 680 млн юаняў (99 млн долараў ЗША), каб пазбегчы фінансавага кантролю і атрымаць незаконную выгаду, заявіў суд.

У выніку ў Шанхайскім судзе прызналі Сяў Цзянь Хўа вінаватым і прысудзілі яму 13 гадоў пазбаўлення волі. Таксама суд аштрафаваў фірму «Tomorrow Holdings» на 55,03 млрд юаняў (8,1 млрд долараў ЗША). Такі памер штрафу стаў рэкордным у Кітаі.

Аналітыка
Дзяржава больш за 10 гадоў змагаецца з карупцыяй у медыцыне – і пакуль перамогі не відаць
2022.04.20 20:56

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў