Гурт «Сплин» на рок-фестывалі прысвяціў песню «Выхода нет» артыстам і музыкам, якія з'ехалі з Расеі


Гурт «Сплин» на рок-фестывалі «Чернозем» у Варонежы прысвяціў песню «Выхода нет» артыстам і музыкам, якія з’ехалі з Расеі, паведамляе тэлеграм-канал «Осторожно, новости».

Саліст гурта «Сплин» Аляксандр Васільеў.
Фота: «Сплин» / ВКонтакте

Лідар гурта «Сплин» Аляксандр Васільеў пачаў выступленне словамі, што ён рады бачыць столькі людзей, у якіх захаваліся міласэрнасць і спачуванне, якія не прымаюць жорсткасць, гвалт і забойствы. А песню «Выхода нет» рок-музыка прысвяціў артыстам і гуртам, якім прыйшлося зʼехаць з краіны па розных прычынах.

«Мы спадзяемся, што настане светлы дзень, калі ўсе вернуцца», – сказаў Васільеў.

Пасля з трансляцыі фестывалю выступ «Сплина» выдалілі. Аргкамітэт фестывалю паспрабаваў апраўдаць выдаленне тым, што нібыта гледачы былі абураныя і сыходзілі з канцэрта:

«Яны прысвяцілі песню ў падтрымку гуртоў, якія з’ехалі, і ў цэлым падчас канцэрту рабілі такія, скажам, недвухсэнсоўныя намёкі, падабраўшы адпаведны рэпертуар, неадназначны, мякка скажам… Аргкамітэт не чакаў гэтага. Публіка па-рознаму рэагавала: хтосьці сыходзіў, хтосьці выказваў незадаволенасць на словах, нехта працягваў слухаць музыку, не звяртаючы ўвагі на выказванні».

Раней з Расеі з’ехалі музычныя гурты «Би-2», «Машина времени», «Аквариум», «Tequilajazzz» і іншыя артысты.

Hавiны
На лідара гурта «ДДТ» Юрыя Шаўчука склалі пратакол за словы пра вайну і радзіму, сказаныя на канцэрце ва Уфе
2022.05.19 14:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў