Беларусь і Расея надалей застаюцца адхіленымі ад удзелу ў спаборніцтвах МФХ


Перад пачаткам гульняў чэмпіянату свету па хакеі сярод юніёраў прэзідэнт МФХ Люк Тардыф і рэгіянальны віцэ-прэзідэнт МФХ ды старшыня дырэкцыі чэмпіянату свету па хакеі сярод юніёраў Гэнрык Бах Нільсэн, падвялі вынікі турніру і агучылі інфармацыю пра новы сезон.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: iihf.com

Люк Тардыф, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею, пацвердзіў, што Расея і Беларусь застаюцца адхіленымі ад удзелу ў спаборніцтвах МФХ на сезон 2022/2023. Такое рашэнне прынялі на кангрэсе МФХ у траўні сёлета.

«Мы будзем рабіць гэта з года ў год. У сезоне 2022/2023 яны не будуць гуляць», – сказаў кіраўнік МФХ.

Праз расейскую агрэсію супраць Украіны МФХ яшчэ 28 лютага пастанавіла адхіліць каманды Беларусі і Расеі, а таксама адклікала ўсе турніры з тэрыторыі краінаў-агрэсараў. Беларусь спрабавала аспрэчыць гэтае рашэнне, але дысцыплінарная рада федэрацыі адхіліла зварот афіцыйнага Менску. Зборныя Беларусі і Расеі адхілілі як ад сёлетняга чэмпіянату, так і ад наступнага ў сувязі з вайной ва Украіне.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў