За дзень на МКАД адбыліся адразу дзве аварыі. Адзін чалавек загінуў


За суботу 21 жніўня на менскай кальцавой дарозе адбылося адразу два ДТЗ – на 15-м і 40-м кіламетрах, паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.

У першай палове дня, каля 11 гадзін раніцы, 24-гадовы кіроўца аўтамабіля «Renault», які ехаў па знешнім кальцы МКАД з боку вёскі Зацень у напрамку вуліцы Ціміразева, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу. Пасля гэтага машыну адкінула на праязджаючы побач аўтамабіль «Chevrolet».

Аварыя на МКАД 21 жніўня 2021 года.
Фота: gaiminsk / Telegram
Аварыя на МКАД 21 жніўня 2021 года.
Фота: gaiminsk / Telegram

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

З-за аварыі на ўчастку ад праспекта Пераможцаў у напрамку вуліцы Ціміразева быў часова абцяжараны рух.

Яшчэ адна сур’ёзныя аварыя з лятальным зыходам адбылася днём на 13-м кіламетры знешняга кальца МКАД.

Каля 17 гадзін 27-гадовая дзяўчына на аўтамабілі «Fiat», рухаючыся па знешняму кальцу МКАД з боку Ігуменскага тракту ў напрамку вуліцы Свіслацкай, пры перастройванні сутыкнулася з аўтамабілем «Citroen».

 

Аварыя на МКАД 21 жніўня 2021 года.
Фота: gaiminsk / Telegram

Пасля гэтага дзяўчына страціла кантроль над кіраваннем аўтамабіля і наехала на асвятляльную мачту. Пацярпелую прыйшлося дэблакіраваць пры дапамозе адмысловай прылады.

Аварыя на МКАД 21 жніўня 2021 года.
Фота: gaiminsk / Telegram

Аднак ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла па дарозе ў шпіталь.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў