У пастцы паміж дзвюма краінамі з катом і пад рулямі аўтаматаў. Як уцекачы намагаюцца трапіць у Польшчу


На тэрыторыі паміж Польшчай і Беларуссю ўжо 13 дзён жывуць больш за 30 мігрантаў. Яны называюць сябе афганцамі і сцвярджаюць, што ўцякаюць ад грамадзянскай вайны. У групе ёсць няпоўнагадовыя, жанчыны і нават кот. Яны не могуць трапіць у Польшчу. У Беларусь іх таксама не пускаюць.

Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

На Беласточчыне ў мясціне Уснаж-Гурны ўжо другі тыдзень знаходзіцца група з 32 мігрантаў. Яны сядзяць у ачапленні вайскоўцаў і памежнікаў без магчымасці рушыць куды-кольвек. З аднаго боку іх не пускаюць палякі, з другога – беларускія службы.

Раней група налічвала 50 асобаў. Акрамя афганцаў, якія дасюль застаюцца ў лесе, тут была група іракскіх жанчын з дзецьмі. Некалькі дзён таму беларускія памежнікі дазволілі ім вярнуцца ў Беларусь. Цяпер у часовым лагеры, акрамя мужчын, – чатыры жанчыны, 15-гадовая дзяўчына і брытанскі кот, якога час ад часу дастаюць з кардоннай скрынкі і даюць зрабіць некалькі крокаў на шворцы.

Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат
Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат
Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат
Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

«Яны просяць не прыносіць ім ежы і вады. Яны ядуць і п’юць столькі, каб пражыць. Жанчыны амаль не ядуць і не пʼюць, бо не маюць як схадзіць у прыбіральню. Ёсць асобы з хворымі ныркамі, астмаю, жанчына, якой рабілі тры аперацыі на хрыбетнік. Адзінае, чаго яны просяць, – памагчы ім трапіць у Польшчу і прасіць міжнароднай абароны. Яны не хочуць вяртацца ў Беларусь. Таксама яны расказалі, як трапілі на мяжу: іх нібыта везлі 26 дзён ў невядомым кірунку ў цяжкавіку без вокнаў, ужывалі фізічную сілу», – кажа прэс-сакратарка фонду «Ocalenie» Каліна Чварнуг.

Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат
Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат
Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат
Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат
Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат
Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

АД, СА belsat.eu

Стужка навінаў