У Генпракуратуры распавялі, колькі беларусаў у 2021 годзе прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за пратэсты


Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук агучыў афіцыйную статыстыку рэпрэсіяў у межах арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Аляксей Стук у інтэрвʼю «Беларусь 1» адзначыў, што паўторнае цягам года парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах будзе цягнуць за сабой крымінальны пераслед.

«Варта прывесці статыстыку. Ужо за перыяд гэтага году прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці каля 1,5 тысяч чалавек за парушэнне гэтага заканадаўства. З іх 1150 – за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах», – адзначыў намеснік генпракурора.

Пры гэтым са словаў Стука застаецца незразумелым, колькі ўсё ж такі людзей прыцягнулі да адказнасці паводле арт. 24.23 КаАП: 1500 ці 1150.

Нагадаем, што ў 2021 годзе вялікіх акцыяў пратэсту ў Беларусі не праходзіла. Але людзей масава караюць «соднямі» і штрафамі за дваравыя маршы, флэшмобы ці проста за белы аркуш паперы ў вакне, адзенне «палітычных колераў» (спалучэнне белага і чырвонага) або публічнае выказванне.

Hавiны
Амаль як БЧБ-сцяг. Менчуку далі 12 содняў за сцяг Англіі ў вакне
2021.03.18 11:28

У 2020 годзе за пратэсты ў адміністратыўным парадку былі затрыманыя больш за 33 000 асобаў.

Гісторыі
«Ці парушае хоць адзін закон чысты аркуш паперы?» Мянчанка атрымала штраф 80 базавых за два аркушы на гаўбцы
2021.07.10 09:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў