У Берасці яшчэ шэсць чалавек атрымалі ад 3 да 4 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах


У судзе Маскоўскага раёна Берасця 20 жніўня быў абвешчаны прысуд для шостай партыі абвінавачаных па справе аб пратэстах 10 жніўня 2020 года. Пра гэта паведамляе spring96.org.

Суддзя Іна Клышпач прызнала мужчынаў вінаватых паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Масавыя беспарадкі») і прызначыла ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на наступныя тэрміны:

  • Уладзіміру Кобрынцу – 4 гады;
  • Андрэю Кандрасюку – 4 гады;
  • Артуру Аміраву – 3 гады і 6 месяцаў;
  • Мікалаю Малюце – 3 гады;
  • Раману Паўленку – 3 гады;
  • Вадзіму Чапялевічу – 3 гады.

Менавіта такое пакаранне запрашвала дзяржаўныя абвінаваўцы Дарʼя Жук і Вадзім Багатка.

Андрэй Кандрасюк расказваў на судзе, як яго збівалі ў аўтазаку. А Уладзімер Кобрынец адзначыў, што содні правёў у «спартзале» РАУС, куды трапіў з-за таго, што папрасіў сілавікоў выклікаць хуткую для хлопца з гумавай куляй у жываце.

Hавiны
Абвінавачанні ў «карагоднай справе» ў Берасці выстаўленыя 108 пратэстоўцам
2021.08.19 11:55
  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Цягам года ў Беларусі было распачата больш за 4690 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На 21 жніўня 640 чалавек прызнаныя палітвязнямі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў