Суд па справе праваабаронцы Леаніда Судаленка пачнецца ў верасні


Суд над кіраўніком гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна» Леанідам Судаленка плануюць пачаць у верасні гэтага года, паведамляе «Наша Ніва».

Праваабаронца Леанід Судаленка.
Фота: spring96.org

Сведкаў па ягонай справе выклікаюць у суд на 15 верасня. Паседжанне адбудзецца ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля.

Праваабаронцу забралі 18 студзеня дарогаю ў офіс, адвезлі на допыт у Следчы камітэт, куды адвакат змог трапіць толькі бліжэй да вечара. Затым Судаленку змясцілі ў ізалятар, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА.

Пазней высветлілася, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Толькі ў траўні Судаленка даведаўся, у чым выяўлялася «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»: за арганізацыю пратэстаў палічылі тое, што ён прывёз дровы шматдзетнай сям’і, у якой бацьку пазней асудзілі за ўдзел у пратэстах, а таксама за пост на Facebook з прапановай сустрэць жыхарку Гомля з ізалятару часовага ўтрымання.

Hавiны
Праваабаронца дапамог з дровамі вясковай сям’і, а следства палічыла гэта «арганізацыяй пратэстаў»
2021.06.05 09:58

Калі Судаленка пачаў знаёміцца з 77 тамамі справы супраць сябе, даведаўся, што існуе і трэці эпізод паводле часткі 1 артыкулу 342. Гэта відэа Youtube-каналу «Рудабельская паказуха», дзе ён разам з праваабаронцам Андрэем Стрыжаком тлумачыць блогеру Андрэю Павуку, «што такое пратэст людзей».

Паводле часткі 2 таго ж артыкулу – «Навучанне і фінансаванне» – Судаленку вінавацяць у сплаце штрафаў і аплаце адвакатаў іншым людзям, а таксама ў правядзенні семінару аб лічбавай бяспецы для праваабаронцаў.

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Судаленку палітычным зняволеным.

Аб’ектыў
Леанід Судаленка: улада пайшла па шляху пераследу ўсіх нязгодных
2021.01.14 22:59

АД, belsat.eu

Стужка навінаў