Лідары краінаў АДКБ абмяркуюць сітуацыю ў Афганістане


Лідары краін АДКБ абмяркуюць пытанні бяспекі ў сувязі з сітуацыяй у Афганістане ў рэжыме відэаканферэнцыі 23 жніўня.

Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы прэзідэнта РФ Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

«Цяпер адно з найбольш актуальных пытанняў – гэта пытанні бяспекі, асабліва ў сувязі з падзеямі, якія зараз развіваюцца ў Афганістане. Мы ў панядзелак, спадзяюся, збяромся ў рэжыме відэаканферэнцыі ў рамках АДКБ, проста зверым гадзіннікі», – цытуе Пуціна прэс-служба Крамля.

Глабальнае пытанне
Калі беларусаў адправяць на вайну з Талібанам?
2021.08.17 19:50

У Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) уваходзяць Беларусь, Расея, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

Нагадаем, у жніўні 2021 года ўладу ў Афганістане захапіў радыкальны ісламісцкі рух «Талібан». Аналітыкі не выключаюць, што талібы могуць пасля гэтага перайсці да вонкавай экспансіі і затакаваць краіны Сярэдняй Азіі, якія ўваходзяць у АДКБ.

Аб’ектыў
«Талібан»: наступствы для Беларусі
2021.08.16 23:21

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў