Лідар гурту «Gods Tower», якога асудзілі на тры гады «хіміі», з'ехаў з Беларусі


Заснавальнік і вакаліст мэтал-гурта «Gods Tower» Уладзіслаў Наважылаў з’ехаў з Беларусі, паведаміў тэлеграм-канал by_culture.

У якой краіне цяпер знаходзіцца Наважылаў – невядома.

21 чэрвеня 2021 года суд у Гомлі прызнаў Наважылава вінаватым у «Абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ) і прысудзіў да трох гадоў абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу («хімія»). Музыку судзілі за каментар у сацсетках, дзе ён параўнаў старшыню Гомельскага аблвыканкаму Генадзя Салаўя з парсюком.

Наважылаў расказваў «Белсату», што каментар быў такі: «Этот соловей – крайне глупый боров». Ён напісаў гэтыя словы пад відэа выдання «Сильные новости» аб сустрэчы 16 жніўня 2020 года абласных уладаў з жыхарамі Гомля, абуранымі фальсіфікацыяй выбараў і гвалтам сілавікоў.

Hавiны
«Не ўпэўнены ў рэсурсах свайго арганізму». Лідар «Gods Tower» абскардзіць прысуд за абразу чыноўніка
2021.06.25 12:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў