Газета «Новы Час» можа быць пазбаўлена статуса СМІ


27 жніўня Вярхоўны суд разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі да грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Калі пазоў задаволяць, выданне «Новы Час» можа быць пазбаўлены статуса СМІ. паведамляе novychas.by.

ТБМ зʼяўляецца заснавальнікам адных з апошніх незалежных друкаваных газет на беларускай мове – «Новы Час» і «Наша Слова».

Паводле арт. 16 закона аб СМІ пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі анулюецца, калі ліквідаваная юрыдычная асоба, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі альбо якая зʼяўляецца адзіным заснавальнікам сродку масавай інфармацыі. Нагадаем, заснавальнік «Новага Часу» – менская гарадская арганізацыя ТБМ. Ліквідацыя рэспубліканскага абʼяднання будзе азначаць і ліквідацыю мясцовых аддзяленняў

Рашэнні Вярхоўнага суда аб ліквідацыі грамадскага абʼяднання зʼяўляюцца канчатковымі і набудзе моц неадкладна.

  • У жніўні 2021 года газета «Новы час» перастала выходзіць у друкаванай версіі, бо пад ціскам уладаў друкарні адмаўляюцца супрацоўнічаць з незалежнымі выданнямі. Аднак рэдакцыя заявіла, што працягне працаваць у інтэрнэце. «А яшчэ мы абавязкова вернемся – і вы зноў адчуеце пах свежай фарбы і ўбачыце знаёмы лагатып, калі адчыніце паштовую скрыню. Мы абавязкова сустрэнемся ў новай Беларусі», – адзначалася ў заяве газеты «Новы час».
Аб’ектыў
Прэса – гэта экстрэмізм
2021.08.13 22:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў