Адразу пасля выхаду з 15-соднявага арышту затрымалі былога артыста харэаграфічнага ансамбля


Былы артыст беларускага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Дзмітрый Кукс быў затрыманы адразу пасля выхаду з 15-соднявага арышту, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мужчыну пасадзілі ў цёмна-сіні мікрааўтобус і звезлі ў невядомым накірунку.

Дзмітрыя затрымалі перад гадавінай ад пачатку пратэстаў – 6 жніўня. У Фрунзенскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП «за адмову адчыніць дзверы ў жылое памяшканне для правядзення ператрусу».

Тады Дзмітрый сцвярджаў, што яго затрымалі на вуліцы каля метро «Спартыўная», заламалі рукі, надзелі адразу кайданкі, а ўжо потым адвезлі для ператрусу. Там, па словах мужчыны, яны самастойна яго ключамі адчынілі дзверы, пакуль сам Кукс быў у кайданках.

Дзмітрый Кукс. Скрыншот з відэа: spring96.org

У выніку суддзя Чыж пакарала артыста 15-соднявым арыштам.

З якой нагоды цяпер затрымалі Дзмітрыя – не вядома.

Hавiны
Ціханоўская заклікала заблакаваць рэжыму Лукашэнкі доступ да сродкаў МВФ
2021.08.21 15:12

АД, belsat.eu

Стужка навінаў