У межах справы «Чорнай кнігі Беларусі» былі затрыманыя каля 20 чалавек


Частка фігурантаў справы ўжо атрымала пакаранне тэрмінам ад 5 да 11 гадоў зняволення, але Следчы камітэт абяцае новыя арышты.

Як сцвярджаюць у СК, падчас расследавання справы палітзняволенай Соф’і Сапегі, якую вінавацілі ў адміністраванні каналу «Чорная кніга Беларусі», з яе інфармацыйных носьбітаў былі атрыманыя звесткі пра «лінію ўзаемадзеяння экстрэмістаў з асобамі, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі». Былі распачатыя крымінальныя справы, праведзеныя арышты.

Паводле СК, у «групе тэхнічнай падтрымкі» каналу налічваліся дзясяткі чалавек – у тым ліку працаўнікі дзяржаўных органаў, былыя праваахоўнікі і асобы, якія мелі доступ да асабістых звестак беларусаў. Менавіта яны «злівалі» інфармацыю пра прадстаўнікоў улады.

У прыватнасці, быў арыштаваны 31-гадовы менеджар мабільнага аператару «БеСТ», які перадаваў асабістыя звесткі адміністратарам «ЧКБ». Яму выстаўлена абвінавачанне ў «распальванні варожасці» (арт. 130 КК).

Hавiны
У Менску за зліў дадзеных сілавікоў затрымалі былога вядучага эканаміста банку «БелВЭБ»
2022.07.08 18:41

Агулам у справе «ЧКБ» былі затрыманыя больш за два дзясяткі чалавек. Некаторыя з іх ужо атрымалі пакаранне ў выглядзе 5–11 гадоў пазбаўлення волі.

«Паводле аналагічнай схемы працягваюць выяўляцца сувязі злачынцаў з іншымі грамадзянамі, якія таксама будуць затрыманыя і прыцягнуты да ўсляванай законам адказнасці», – заявілі ў СК.

У канале «Чорная кніга Беларусі» публікаваліся асабістыя звесткі супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і чыноўнікаў.

Аналітыка
Вырак агучылі ў закрытым рэжыме. Што трэба ведаць пра справу Пратасевіча і Сапегі
2022.05.06 11:20

Нагадаем, на дзень 21 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1259 чалавек.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў