У Горадні затрымалі тыктокера fair.by з 20 тыс. падпісчыкаў


Сілавікі затрымаў у Горадні 33-гадовага тыктокера Яраслава Вялічку, які працаваў кафляром-штукавальнікам у «Гарадзенскіх электрычных сетках», паведамляе «Наша Ніва».

Скрыншот: tiktok.com

Як паведамляе праўладны тэлеграм-канал, хлопец затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у пратэставых акцыях у 2020 годзе.

Што менавіта яму ставяць у віну – невядома.

На старонцы ў TikTok пад нікнэймам fair.by ён мае больш за 20 тысяч падпісантаў. Там блогер публікуе кароткія жартаўлівыя ролікі пра паўсядзённае жыццё і праблемы ў Беларусі. Таксама ён вядзе сетку старонак для пошуку працы ў Горадні. Раней займаўся музыкай і запісваў песні.

Аналітыка
«Будзем маўчаць – атрымаем новага Лукашэнку». Былыя байцы-каліноўцы – пра метады камандавання ў палку
2022.07.21 15:04

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў