Музыка, спорт і дапамога. У Варшаве пройдзе фестываль пад назвай «Супраціў»


Даведка
Афіша фестывалю. Крыніца: oporfest.com

30 ліпеня ў варшаўскім клубе «Rejs» пройдзе фестываль «Супраціў». Арганізатары фэсту – маладыя людзі, якія перажылі гвалт з боку беларускіх уладаў, а таксама тыя, хто знайшоў прытулак у Польшчы ад вайны ва Украіне.

– Сёлета ў лютым рэжымы Пуціна і Лукашэнкі пачалі вайну ва Украіне. З гэтай прычыны кожны дзень гінуць людзі, а таксама многія мусілі пераехаць у Польшчу. У тым ліку і беларусы, якія пасля выбараў у 2020 годзе знайшлі свой новы дом ва Украіне. Вораг у нас адзін – дыктатура, – паведамляецца на сайце арганізатараў імпрэзы.

У клубе «Rejs» у Варшаве наведнікаў чакае мноства атракцыёнаў – ўэйкпарк, скаладром, зона трэнаванняў з прафесійнымі інструктарамі, пляж і адкрытыя моўныя заняткі. А 18-й пачнецца канцэрт музычных гуртоў, свой удзел у фестывалі пацвердзілі «Мало стиля» і «Tyapin CREW» з Беларусі, «NXOV», «RVAŃ» і «Karlen & Co» з Украіны, а таксама «Graphotype» і «The SUPERBULLZ».

Прыбытак ад першага фестывалю салідарнасці «Супраціў» будзе часткова накіраваны на дапамогу ўцекачам з Украіны і беларускім палітвязням.

Больш падрабязную інфармацыю аб фэсце можна знайсці на афіцыйным сайце і ў Facebook.

Медыйны партнёр фестывалю – тэлеканал «Белсат».

belsat.eu

Стужка навінаў