Дэпартацыя з Расеі і галадоўка зняволеных. Хронікі рэпрэсій за 21 ліпеня


Палітычныя затрыманні, пераследы і рэпрэсіі, суды і катаванні вязняў у турмах беларускім рэжымам працягваюцца ўжо два гады. «Белсат» вядзе хроніку рэпрэсіяў. Вось што стала вядома за 21 ліпеня.

Палітзняволеную Юлію Каценю асудзілі да 3 гадоў «хіміі» і вызвалілі з СІЗА. 26-гадовую дзяўчыну затрымалі 31 сакавіка гэтага года і спачатку асудзілі на 15 содняў адміністрацыйнага арышту. Аднак потым яе перазатрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), і перавялі ў СІЗА-1.

Тром палітзняволеным «вясноўцам» падоўжылі меру стрымання пад вартай яшчэ на тры месяцы – да 14 кастрычніка. На мінулым тыдні споўніўся год, як старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць.

Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь з Расеі. У другім апеляцыйным судзе агульнай юрысдыкцыі Санкт-Пецярбургу было вынесенае канчатковае рашэнне аб дэпартацыі дзяўчыны ў Беларусь, дзе яе чакае крымінальны пераслед і пагражае да 20 год зняволення. Камітэт па правах чалавека ААН забараніў Расеі выдачу Яны ў Беларусь.

Мікола Аўтуховіч трымае «сухую галадоўку» адзінаццаты дзень. На судовым паседжанні яму па-ранейшаму выдзяляюць у залі асобную цесную клетку. Ён выглядае кепска. На пытанне, ці ён можа сядзець, падсудны адказаў, што здолее, калі паляжыць 15 хвілін, а інакш не можа. На пытанне, ці яму патрэбны лекар, вязень адказаў, што той усё роўна нічым не здолее дапамагчы.

Цяпер у Беларусі могуць судзіць завочна. Такі ўказ падпісаў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка падпісаў закон аб завочных судах над тымі, хто з’ехаў з краіны
2022.07.21 20:32

Суд па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» пачнецца 29 ліпеня. Справа будзе разглядацца ў Менскім абласным судзе. Фігурантамі з’яўляюцца Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.

Сілавікі затрымалі менчука, які амаль два гады таму ў пад’ездзе напісаў «Жыве Беларусь». Гэта тату-майстр Алег Фалей. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што ў жніўні 2020 года наведаў адзін з пратэсных маршаў, пасля якога ў падʼездзе пакінуў надпіс «Жыве Беларусь».

Палітвязню Сяргея Наліўку ўзмацнілі пакаранне. Яго пераводзяць з «хіміі» у калонію. Ён фігурант берасцейскай «справы карагодаў». Суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў перавесці палітвязня з ПУАТ у папраўчую калонію тэрмінам на шэсць месяцаў і адзін дзень.

У Горадні затрыманы тыктокер fair.bу, на якога падпісана больш за 20 тысяч чалавек. 33-гадовы Яраслаў Вялічка працуе плітачнікам-абліцоўшчыкам у «Гарадзенскіх электрычных сетках». Верагодна, ён удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.

Аналітыка
«Будзем маўчаць – атрымаем новага Лукашэнку». Былыя байцы-каліноўцы – пра метады камандавання ў палку
2022.07.21 15:04

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў