Яшчэ тры беларусы прызнаныя палітвязнямі


Беларуская праваабарончая супольнасць 21 ліпеня выдала сумесную заяву аб прызнанні зняволенымі паводле палітычных матываў яшчэ трох вязняў. Агулам цяпер у Беларусі 579 палітвязняў.

Палітзняволенымі прызнаныя:

  • Віталь Шышлаў – асуджаны паводле арт. 293, 342 і 364 КК да пазбаўлення волі тэрмінам на 6 гадоў за ўдзел у масавых беспарадках, групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалт і пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі,
  • Сяргей Дзецук – пакараны пазбаўленнем волі тэрмінам на 3 гады паводле арт. 364 КК за пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі,
  • Алег Краўцоў – асуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады паводле арт. 342 і 309 КК за замах на арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і падбухторванне да наўмыснага прывядзення ў непрыдатны для эксплуатацыі стан шляхоў зносін, сродкаў сігналізацыі і іншага транспартнага абсталявання.

Беларускія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да палітвязняў мер і судовых рашэнняў, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычныя рэпрэсіяў супраць грамадзянаў Беларусі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў