Суд адмовіўся адпусціць журналіста «Белсату» Ігара Ільяша


Скаргу на затрыманне журналіста «Белсату» Ігара Ільяша разглядаў 21 ліпеня суддзя Партызанскага раёну г. Менску Міхаіл Макарэвіч. У выніку было вырашана пакінуць журналіста за кратамі. Пра гэта распавёў брат Ігара.

«Будзем абскарджваць гэтую адмову. А ўвогуле, чакаем заканчэння дзесяцідзённага тэрміну ў панядзелак, 26 ліпеня», – сказаў «Белсату» брат Ігара.

Аб’ектыў
Журналісты пад пераследам
2021.07.17 23:01

Ігар Ільяш быў затрыманы 16 ліпеня пасля ператрусу. У чым яго падазраюць, невядома.

Беларускія праваабаронцы прызналі Ільяша палітвязнем.

Артыкулы
Праваабаронцы прызналі журналістаў палітвязнямі
2021.07.20 19:33

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў