Прызначаная дата апеляцыі на прысуд Паўлу Севярынцу. Адвакат кажа, што ён выглядае вельмі засмучаным


Апеляцыйны суд у справе Паўла Севярынца і ягонай групы пройдзе 27 жніўня ў Вярхоўным Судзе, паведамляе ў Facebook Вольга Севярынец.

Павел Севярынец на судзе.
Фота: radiosvaboda / Telegram

Да таго часу Паўла будуць трымаць у Магілёўскай турме.

Пасля сустрэчы з Паўлам 20 ліпеня адвакат распавёў, што ягоны падабаронны выглядаў вельмі засмучаным, але чаму – не прызнаўся.

Жонка Севярынца Вольга кажа, што ад Паўла даходзяць лісты, ён робіць малюнкі для сына Францішка ў кожным лісце. А вось наконт лістоў ад іншых людзей, кажа, што даходзіць вельмі мала. Ён падкрэслівае, што адказвае на ўсе лісты, якія атрымлівае, просіць не крыўдаваць, калі хтосьці не атрымлівае адказаў. Гэта значыць, што ліста яму проста не перадалі.

«Прашу аб малітве за яго і, калі можаце, пішыце часцей. Нават такім моцным і нязломным рыцарам, як наш Паша, трэба падтрымка», – напісала Вольга Севярынец.

Артыкулы
Мастачка піша палітвязням: Севярынец павыправіў мае памылкі і параіў больш чытаць
2021.06.08 14:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў