Каманда Ціханоўскай, прадстаўнікі ЗША і Еўразвязу ўпершыню за адным сталом абмеркавалі тэму Беларусі


Святлана Ціханоўская 21 ліпеня правяла сустрэчы з амбасадаркаю ЗША Джулі Фішэр і амбасадарамі і кіраўнікамі місіяў усіх краінаў Еўразвязу.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША і Еўразвязу. Вашынгтон, ЗША. 21 ліпеня 2021 года.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

У Прадстаўніцтве Еўразвязу ў ЗША Святлану Ціханоўскую вітаў амбасадар ЕЗ у ЗША Стаўрас Ламбрынідзіс, а таксама амбасадары і кіраўнікі місіяў краінаў Еўразвязу.

Ціханоўская выступіла з прывітальным словам, распавяла пра пагромы ў офісах і дамах журналістаў і актывістаў, пра 35 тысяч чалавек, якія прайшлі праз затрыманні, і 577 палітвязняў.

«Нягледзячы на страшныя рэпрэсіі, беларусы ўжо амаль год адстойваюць свой выбар, зроблены 9 жніўня 2020 года», – сказала Ціханоўская.

Беларуская лідарка распавяла пра самвыдат, «Працоўны рух», дзясяткі ініцыятываў, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і пратэстнаму руху. Яна заклікала амбасадараў шукаць шляхі дапамогі людзям у Беларусі і падтрымліваць пазіцыю, што незалежнасць і суверэнітэт Беларусі – важнейшая каштоўнасць беларускага народу.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў