Галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынька вызвалілі пад абавязанне аб яўцы


Пасля 10-й гадзіны раніцы 21 ліпеня галоўнага рэдактара часопісу «Наша гісторыя» забралі з ізалятару на Акрэсціна і адвезлі ў Следчы камітэт, адкуль у другой палове дня адпусцілі, паведамляе «Наша ніва».

Імаверна, Дынько застаецца падазраваным паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання»).

Андрэй Скурко ўзяты пад варту, пра гэта сям’і паведаміў участковы пасля звароту аб знікненні чалавека.

Артыкулы
Пасля заканчэння тэрміну паўторнага затрымання зніклі нашаніўцы Марціновіч і Скурко. Дынько – у Следчым камітэце
2021.07.21 16:22

Лёс галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча ўсё яшчэ невядомы. Тэрмін затрымання закончыўся ў 13:40, да гэтага часу следчыя павінны былі або абраць меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, або адпусціць яго. Нічога з гэтага пакуль не адбылося.

Артыкулы
Палітзняволеных супрацоўнікаў «Нашай нівы» падазраюць у нясплаце камунальных паслуг
2021.07.19 17:54

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў