Галоўнае за сераду, 21 ліпеня: Ціханоўская працягвае візіт у ЗША, Мінюст ліквідуе БАЖ, пайшла з жыцця Эльжбета Радзівіл


Вынікі серады, 21 ліпеня, у нашым аглядзе.

Святлана Ціханоўская працягвае свой працоўны візіт у ЗША. Беларуская лідарка падала адміністрацыі Байдэна канкрэтны санкцыйны спіс і настойвае на тым, каб Злучаныя Штаты і міжнародная супольнасць узмацнілі ціск на ўлады Беларусі. Ціханоўская прадставіла спіс кампаній, манапалізаваных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і яго «сяброў», уключаючы калійныя беларускія кампаніі, а таксама нафтавыя, дрэваапрацоўчыя і металургічныя прадпрыемствы.

Таксама Ціханоўская правяла сустрэчы з амбасадаркаю ЗША Джулі Фішэр і амбасадарамі і кіраўнікамі місіяў усіх краінаў Еўразвязу.

Hавiны
Пайшла з жыцця найстарэйшая прадстаўніца роду Радзівілаў, княгіня Эльжбета Радзівіл
2021.07.21 13:30

Пайшла з жыцця найстарэйшая прадстаўніца роду Радзівілаў, княгіня Эльжбета Радзівіл. У аўторак, 20 ліпеня, у 103-гадовым узросце памерла княгіня Эльжбета Радзівіл – дачка перадапошняга гаспадара Нясвіжскага замку Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дыкан. Пра гэта паведаміў яе сваяк Мацей Радзівіл. Эльжбэта нарадзілася ў Лондане ў 1917 годзе. Бацька адправіў маці туды нараджаць, бо здарылася рэвалюцыя.

Бацькі пражылі разам нядоўга, і пасля расставання Эльжбета жыла разам з маці ў Парыжы, а на вакацыі ездзіла да бацькі ў Нясвіж – да 1935 года, пакуль ён не пайшоў з жыцця.

Артыкулы
«Нос хістаўся туды-сюды». Блізкія не вераць у негвалтоўную смерць Вітольда Ашурка
2021.07.21 14:24

Блізкія не вераць у негвалтоўную смерць Вітольда Ашурка.

«Удалося зрабіць фота. Гэтая экспертыза таксама ў працэсе. Медык сказаў, што нос дакладна зламаны не ад падзення на падлогу, як пра гэта сказалі сваякам у моргу. Нос Вітольда хістаўся туды-сюды. Мы прыпадымалі павязку, але медык вырашыў не здымаць яе. Сказаў, баіцца, што можа не заматаць, бо ўжо былі прыкметы распаду тканак. Гэта ўскосна гаворыць пра тое, што ён мог памерці не 21 траўня, а раней», – кажа сябар Вітольда Віктар.

Працягваюцца рэпрэсіі над журналістамі

Міністэрства юстыцыі хоча ліквідаваць БАЖ. Адпаведную заяву ведамства ўжо накіравала ў Вярхоўны Суд Беларусі. Нагода для ліквідацыі – «паўторныя парушэнні заканадаўства».

«Усё відавочна. Улада хоча брутальна прыкончыць самую актыўную журналісцкую арганізацыю краіны, сябра Міжнароднай і Еўрапейскай асацыяцыі журналістаў», – пракаментаваў дзеянні Мінюсту намеснік старшыні БАЖу Барыс Гарэцкі.

Працягваецца ціск над затрыманымі журналістамі. Суд Партызанскага раёну г.Менску адмовіўся адпусціць журналіста «Белсату» Ігара Ілляша. У панядзелак 26 ліпеня сканчаецца дзесяцідзённы тэрмін затрымання журналіста.

Да журналісткі Радыё «Свабода» Іны Студзінскай, затрыманай 16 ліпеня, не пускаюць адваката. Журналістка абвясціла галадоўку.

Hавiны
Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко пераводзяць у СІЗА на Валадарку
2021.07.21 21:57

Галоўнага рэдактара часопісу «Наша Гісторыя» Андрэя Дынько адпусцілі на волю пад абавязальніцтва яўкі. А галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэя Скурко пераводзяць у СІЗА на Валадарку.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў