Еўрапейскі суд правоў чалавека забараніў экстрадыцыю байца Аляксея Кудзіна ў Беларусь


Сёння, 21 ліпеня, перад пасяджэннем стала вядома, што Еўрапейскі суд пагадзіўся з довадамі пра пераслед і магчымасці катавання ў дачыненні Аляксея Кудзіна ў Беларусі, паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

Аляксей Кудзін.
Фота: Алексей Кудин / Вконтакте

«Нам далі 39-е правіла, у адпаведнасці з якім маецца забарона на экстрадыцыю, то бок Аляксей павінен заставацца ў Расеі, пакуль канчатковае рашэнне не будзе прынятае Еўрапейскім судом. Першага пасяджэння не адбылося з той прычыны, што не працуе інтэрнэт, Аляксей не можа браць удзелу, мы чакаем, калі ўсё запрацуе. Наступнае пасяджэнне прызначанае на 14:00», – распавяла адвакатка камітэту «Грамадзянскае спрыянне» Марыя Красава.

Нагадаем, што Аляксея Кудзіна затрымалі ў Расеі 21 студзеня. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак». У Беларусі спартоўцу пагражае да 7 гадоў зняволення.

Hавiны
У Маскве затрымалі байца MMA Аляксея Кудзіна, які адправіў у накаўт сілавіка ў Маладзечне
2021.01.21 14:13
Артыкулы
Баец Кудзін з-за кратаў: Мы жывем у дзіўны час, калі ідзе сапраўднае нараджэнне беларускай нацыі
2021.06.27 20:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў