Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 21 чэрвеня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі па стане на вечар 21 чэрвеня чытайце ў нашым аглядзе.

Жылы будынак у Лісічанску, Украіна.
Фота: luhanskaVTSA / Telegram

Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 34100 чалавек забітымі.

Цягам апошніх содняў на Данецкім і Луганскім напрамках асноўныя наступальныя дзеянні расейцаў праходзілі на Славянскім, Бахмуцкім, Курахіўскім і Севераданецкімў кірунках.

Пры гэтым кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай паведаміў, што расейцы распачалі шырокамаштабны наступ у Луганскай вобласці. Для гэтага войскі РФ назапасілі дастатковую колькасць рэзерваў. Паводле Гайдая, цяпер вельмі цяжкая сітуацыя па ўсёй лініі Луганскага фронту. Адзначаецца, што расейцы наступаюць уздоўж трасы Лісічанск-Бахмут, а ў самім Севераданецку баі ідуць у прамзоне, але ўкраінскія войскі кантралююць тэрыторыю заводу «Азот».

Hавiны
Сяргей Гайдай: «Расейцы кінулі ў бой усе рэзервы на Луганшчыне»
2022.06.20 22:47

На іншых участках лініі сутыкнення на Данбасе войскі РФ не вялі наступальных дзеянняў, але актыўна ўжывалі артылерыю і сістэмы залпавага агню.

За межамі Усходняй зоны аперацыі расейцы ў асноўным умацоўвалі свае пазіцыі ды праводзілі ратацыю сярод асабовага складу. Адзначаецца, што на Харкаўскім напрамку расейцы трымаюць абарону, каб не прапусціць украінскіх вайскоўцаў у тыл групоўкі, якая дзейнічае на Славянскім кірунку. Таксама гаворыцца, што на Паўднёвабужскім напрамку расейцы нясуць вялікія страты, спрабуючы не дапусціць прарыву з боку ЗСУ.

Спікер Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук паведаміў, што Расейцы пачалі больш інтэнсіўна абстрэльваць Адэсу і Адэскую вобласць. Адбываецца гэта з тэрыторыі анексаванага Крыму, а таксама з паўночна-заходняй часткі акваторыі Чорнага мора, дзе знаходзяцца пяць расейскіх караблёў-ракетаносцаў і адна субмарына. Пры гэтым Братчук адзначыў, што ў выніку дзеянняў украінскіх вайскоўцаў расейскі флот пабойваецца набліжацца да берагоў Украіны, бо можа паўтарыць лёс крэйсера «Масква».

Hавiны
Спікер Адэскай адміністрацыі: «Расейскі флот пабойваецца набліжацца да нашых берагоў»
2022.06.21 10:14

Разам з тым «Новая газета. Европа» паведаміла, што матросаў тэрміновай службы, якія выжылі на патанулым расейскім крэйсеры «Масква», збіраюцца зноў скарыстаць у вайне супраць Украіны. Імаверна, гэта адбудзецца пасля 30 чэрвеня. Самыя матросы і іхныя бацькі выступаюць супраць гэтага.

Hавiны
Матросаў, якія выжылі на крэйсеры «Масква», ізноў пасылаюць на вайну
2022.06.21 10:53

Спікер Мінабароны Украіны Аляксандр Матузянік заявіў, што Беларусь сцягнула да ўкраінскіх межаў да 7 батальёнаў – каля 4 тысячы вайскоўцаў. Таксама адзначаецца, што ў шэрагу населеных пунктаў прысутнічаюць і расейскія вайскоўцы. Пры гэтым, паводле міністра, расейцы могуць даволі хутка перакінуць на тэрыторыю Беларусі дадатковыя рэзервы і, магчыма, падрыхтаваць наступ, таму да гэтага трэба рыхтавацца.

Hавiны
На мяжы з Украінай стаяць да сямі беларускіх батальёнаў
2022.06.21 15:55

Тым часам пінскі райвыканкам забараніў выкарыстоўваць маламерныя судны на рэках, што перасякаюць мяжу з Украінай. Паводле яго, забаронена плаванне на маламерных суднах на рэках Прыпяць і Простыр ад месца іх зліцця да мяжы з Украінай, а таксама на рацэ Стыр ад вёскі Востраў уключна і да мяжы. Раней падобныя забароны былі ўведзеныя на рэках Сож і Дняпро ў Лоеўскім і Брагінскім раёнах.

Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Херсоншчыны Кірыл Стрэмавусаў заявіў, што рэферэндум пра ўваходжанне вобласці ў склад РФ плануюць правесці восенню.

У той жа час віцэ-прэм’ерка Украіны Ірына Вэрэшчук заклікала жыхароў рэгіёну эвакуявацца з Херсонскай вобласці (нават праз акупаваны Крым). Яна заявіла, што ЗСУ плануюць найбліжэйшым часам вызваляць Херсоншчыну, таму, каб не патрапіць пад актыўныя баявыя дзеянні, цывільным людзям лепш выехаць у бяспечнае месца.

Гісторыі
«У думках я ўжо пахавала брата». Маналог сястры беларускага добраахвотніка
2022.06.20 08:46

ВК belsat.eu

Стужка навінаў