Спікер Адэскай адміністрацыі: «Расейскі флот пабойваецца набліжацца да нашых берагоў»


Расейцы пачалі больш інтэнсіўна абстрэльваць Адэсу і Адэскую вобласць. Пра гэта 21 чэрвеня ў ранішнім эфіры «Студыі «Белсат» заявіў Сяргей Братчук, спікер Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі.

«Цяпер гэтыя абстрэлы ідуць з тэрыторыі часова акупаванага Крыму. Дзевяць ракетаў прыляцелі непасрэдна ў Адэсу і ў наш рэгіён», – адзначыў Братчук.

У выніку абстрэлаў адна асоба загінула.

Hавiны
ЗСУ атакавалі расейскія платформы, што здабывалі нафту і газ у Чорным моры
2022.06.20 15:44

Братчук адзначыў, што ракеты, якія ляцяць з Крыму, даволі дакладныя і звышгукавыя, гэта ўскладняе працу сродкаў супрацьпаветранай абароны. Але ўкраінскія вайскоўцы збіваюць і такія ракеты, змяншаючы тым самым наступствы ўдараў.

«У нас імавернасць нанясення ракетных удараў застаецца вельмі высокай. Калі казаць пра паўночна-заходнюю частку акваторыі Чорнага мора, то там сапраўды цяпер пяць караблёў-ракетаносцаў і адна субмарына. Ёсць вялікія дэсантныя караблі. То бок сітуацыя застаецца напружанай, застаецца трывожнай», – адзначыў спікер Адэскай адміністрацыі.

Тым не менш, кажа Братчук, у выніку дзеянняў украінскіх вайскоўцаў «расейскі флот усё-такі пабойваецца набліжацца да нашых берагоў», бо разумее, што гэтыя караблі напаткае лёс крэйсера «Масква» (які быў патоплены 14 красавіка), а таксама ратавальнага судна «Васілій Бех». Нагадаем, што судны патанулі 14 красавіка і 17 чэрвеня адпаведна.

Агулам, заявіў Братчук, украінскія вайскоўцы трымаюць шыхты і Адэсы ніколі не здадуць.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў