«Шмат зрабіў для развіцця беларушчыны ў царкве». Памёр святар Сяргей Гардун


21 чэрвеня пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця праваслаўны святар Сяргей Гардун. Пра ягоную смерць паведаміў у Facebook былы прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін.

Сяргей Гардун.
Фота: theology.bsu.by

«Памёр прафесар протаіерэй Сергій Гардун. Чалавек, які шмат зрабіў для развіцця беларушчыны ў Царкве і Царкве – у беларушчыне», – напісаў ён.

Сяргей Гардун нарадзіўся ў 1959 годзе ў Кобрынскім раёне. Закончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў, Маскоўскую духоўную семінарыю і Маскоўскую духоўную акадэмію. Кандыдат багаслоўя (1990), дацэнт (2000).

Быў выкладчыкам Жыровіцкай духоўнай семінарыі, першым прарэктарам Інстытуту тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла.

Як старшыня працоўнай групы Біблійнай камісіі БПЦ удзельнічаў у перакладзе на беларускую мову Бібліі. За гэта ў 2019 годзе быў уганараваны прэміяй «За духоўнае адраджэнне». Выступаў за пашырэнне беларускай мовы ў царкве.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў