Пінскія ўлады забаранілі плаваць на чаўнах каля мяжы з Украінай


Пінскі райвыканкам сваёй пастановаю № 719 ад 30 траўня забараніў выкарыстоўваць маламерныя судны на рэках, што праходзяць праз мяжу з Украінай. Дакумент апублікаваны 21 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Рака Прыпяць. Кадр з фільму «Палеская святыня»

Паводле яго, забаронена плаванне на маламерных суднах на рэках Прыпяць і Прастыр ад месца іх зліцця да мяжы з Украінай, а таксама на рацэ Стыр ад вёскі Востраў уключна і да мяжы.

Забарона не датычыць суднаў органаў рыбалоўнага і прыродаахоўнага кантролю, бяспекі суднаходства, дзяржаўных органаў бяспекі Беларусі.

Раней падобныя забароны былі ўведзеныя на рэках Сож і Дняпро ў Лоеўскім і Брагінскім раёнах.

Да маламерных суднаў адносяцца чаўны, у тым ліку надзіманыя, маторныя і вяслярныя, байдаркі, гідрацыклы, катары, катамараны.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў