Новы зліў ад кіберпартызанаў: беларускія спецслужбы праслухоўваюць дыпламатычных асоб


Гэта вынікае з размовы намесніка вайсковага аташэ і пасольства КНР, а таксама пасольства Узбекістану за 2021 год, якую апублікавалі беларускія кіберпартызаны.

Як заяўляюць кіберпартзаны, памагатыя рэжыму збіраюць інфармацыю нават аб афіцыйных прадстаўніках дружалюбных у дачыненні Лукашэнкі дзяржаваў. У краінах, якія выконваюць міжнародныя канвенцыі, тэлефоны пасольстваў застаюцца па-за сістэмай праслухоўвання. Але ва ўмовах тыраніі і беззаконня запісваць могуць кожнага.

Раней ужо была апублікаваная частка падслуханай размовы супрацоўнікаў пасольства і консульскага аддзелу Расейскай Федэрацыі за 2020–2021 гг. Запісы сталі даступныя ў выніку ўзлому засакрэчаных сервераў МУС РБ.

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў