Моцна збілі палітвязня Аляксандра Плескацэвіча


Аляксандра Плескацэвіча пасля 20 содняў у ШІЗА прывезлі ў папраўчую ўстанову № 43, каб той забраў свае рэчы. Пасля яго перавялі ў магілёўскую турму № 4, паведамляе MAYDAY.

Палітвязень Аляксандр Плескацэвіч.
Фота: Вясна

Паведамляецца, што ва ўстанову Аляксандра прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця.

У канцы траўня яго двойчы каралі «соднямі» ў штрафным ізалятары: 10 содняў за «неахайны выгляд», яшчэ 10 — за «адмову прыбіраць месца агульнага карыстання».

Аляксандра абвінавацілі паводле ч.1 і ч.2 арт. 339 КК «Хуліганства». Ён пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — «Света, я вас кахаю». Яму прысудзілі 2 гады «хіміі».

Hавiны
У Горадні затрымалі «дэпутата Незалежнасці» Міколу Маркевіча
2022.06.21 14:46

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў