Мікалая Статкевіча этапавалі з гомельскага СІЗА


Колькі будзе доўжыцца этап і ў якую дакладна калонію перавядуць Мікалая, невядома.

Мікалай Статкевіч у цэнтры Менску, 23 верасня 2015 года.
Фота: Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла ў Facebook, што ў палітвязня пачаўся перавод у іншае месца зняволення:

«Пачаўся новы, ва ўсіх сэнсах, этап нашага жыцця. Мікола Статкевіч учора этапаваны з СІЗА у Гомелі. Куды? Невядома. Калі «па закону», то ў Глыбокае. Толькі там ёсць асаблівы рэжым, то-бок «камернае ўтрыманне» — такая сабе турма ў калоніі. Застаецца толькі чакаць і маліцца, каб этап не быў занадта цяжкім. Хаця гэта цяжка заўжды

Ну і памятаем, што кожны дзень набліжае нашых каханых да Волі».

Нядаўна Вярхоўны суд пастанавіў пакінуць прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага» без зменаў.

Таксама з гомельскага СІЗА ўжо этапавалі Ігара Лосіка. Палітвязні Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Цыгановіч і Арцём Сакаў яшчэ застаюцца ў следчым ізалятары.

Hавiны
Ігара Лосіка няма ў гомельскім СІЗА
2022.06.21 17:31

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў