Латушка прапаноўвае прызнаць Беларусь акупаванай


Палітычны дзеяч Павел Латушка ў эфіры «Белсату» звярнуў увагу на тое, што фактычна Беларусь не мае зараз самастойнасці, а з’яўляецца акупаванай Расеяй:

Павел Латушко, руководитель и основатель Народного антикризисного управления (НАУ)
Павел Латушка, віцэ-дырэктар Купалаўскага тэатру, віцэ-міністр культуры Беларусі, кіраўнік і заснавальнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення (НАУ). Варшава, Польшча. 22 кастрычніка 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

«Факт акупацыі Беларусі Расейскай Федэрацыяй азначае, што падчас разгляду рэгіянальных пытанняў, стратэгічных і палітычных пытанняў бяспекі ў нашым рэгіёне, вырашэнне сітуацыі пасляваеннай тэма Беларусі павінна прысутнічаць. Калі Беларусь застанецца пад ваеннай акупацыяй Расейскай Федэрацыі – абсалютна ліквідуе нашыя надзеі, шанцы на тое, каб змяніць сітуацыю ў нашай краіне дзеля дэмакратыі, свабоды, правоў чалавека, дзеля таго, каб зрабіць цывілізацыйны выбар, для таго, каб жыць у агульнай еўрапейскай сямʼі».

Латушка адзначыў, што ліквідаваць сістэму можна толькі сістэмнымі дзеяннямі:

«Дзейнасць павінна быць накіраваная і ў інфармацыйнай прасторы. За тое, што робіць тэлеканал «Белсат» і іншыя незалежныя сродкі інфармацыі – вялікая ўдзячнасць вам. Гэта культурная палітыка, гэта ідэалагічная палітыка, гэта палітыка ў сферы адукацыі. Гэта тое, што мы можам рабіць сёння ўсе разам у тых працэсах, якія непадкантрольныя дзяржаве. Менавіта на гэта мае быць скіравана дзейнасць дэмакратычных сілаў Беларусі».

Палітык таксама падкрэсліў, што на гэтую мэту маюць працаваць таксама шматлікія грамадзянскія ініцыятывы, якія зараз існуюць у Літве, Польшчы і ў Латвіі.

Hавiны
Кіраўнік НАУ Павел Латушка: Пуцін ужо прыняў пастанову аб анексіі Беларусі
2022.05.04 13:24

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў