Каштоўныя металы могуць патрапіць пад санкцыі супраць Расеі і Беларусі


Удзельнікі Еўразвязу настойваюць на сёмым пакеце санкцый супраць Расеі і Беларусі, у які могуць патрапіць абмежаванні золата.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Еўрапейскі сцяг.
Фота: Reuters / Forum

Гэтае пытанне будуць абмяркоўваць лідары ЕЗ на сустрэчы 23–24 чэрвеня ў Бруселі. Удзельнікі сустрэчы заявяць аб працягу працы над санкцыямі, іх узмацненнем і перадухіленнем абыходу. Цяпер працягваецца работа для вызначэння сектараў, адносна якіх могуць быць уведзеныя санкцыі. Сярод іх – золата.

Каля траціны краін Еўразвязу хочуць працягнуць працу над санкцыямі. У асноўным на гэтым настойваюць паўночныя і ўсходнія дзяржавы Еўропы. Нямеччына і Нідэрланды прапануюць засяродзіцца на выкарыстанне тых захадаў, якія ўжо існуюць.

6 чжрвеня ўлады РФ выказалі пратэст Літве з нагоды транзітнай блакады расейскага Калінінграду. 20 чэрвеня ў МЗС Расеі выклікалі часовую павераную Літоўскай Рэспублікі Віргіню Умбрасене і ўручылі адпаведную ноту, паведамляе «delfi.lt». МЗС Расеі заявілі, што пакідаюць за сабой права на любыя дзеянні для абароны сваіх інтарэсаў.

Кіраўнік літоўскага МЗС Габрыелюс Ландсбергіс раней заяўляў, што забарона на транзіт прадукцыі са сталі і чорных металаў паміж тэрыторыяй Расеі і Калінінградскай вобласцю РФ праз Літву – гэта не рашэнне Літвы, а санкцыі ЕЗ.

«Па-першае, гэта не дзеянні Літвы, гэта еўрапейскія санкцыі, якія будуць дзейнічаць ад 17 чэрвеня. Цяпер санкцыі ўводзіць кіраўніцтва чыгункі, якое інфармуе сваіх кліентаў аб тым, што тавары, якія трапілі пад санкцыі з 17 чэрвеня, – гэта сталь і іншая прадукцыя, вырабленая з жалезнай руды, якая больш не будзе імпартавацца праз Літву. Гэта рэалізуецца праз кансультацыі з Еўрапейскай Камісіяй і ў адпаведнасці з яе рашэннямі», – заявіў Ландсбергіс у панядзелак перад сустрэчай міністраў замежных спраў ЕЗ у Люксембургу.

Нагадаем, што дадзеныя забароны набылі сілу з сакавіка як частка чацвёртага пакета санкцый Еўрапейскага Звязу. Пакет санкцыяў ЕЗ, прыняты 15 сакавіка, увёў абмежаванні на экспарт і транспартаванне расейскай сталі і іншай прадукцыі з чорных металаў паводле дамоваў, якія былі заключаны да 17 чэрвеня. З суботы 18 чэрвеня іх нельга перавозіць па тэрыторыі Еўразвязу.

Hавiны
Звязаная з рэжымам Лукашэнкі клайпедская кампанія «Belintertrans Baltic» трапіла пад санкцыі
2022.06.19 20:14

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў