Каля чвэрці беларусаў эканомяць на прадуктах – даследаванне


Беларусы ўсё больш сутыкаюцца з вымушанай эканоміяй, панікай, дэпрэсіяй і памяншэннем даходаў. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага ў сакавіку кампаніяй МАСМД, піша «Belretail».

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Падчас даследавання былі апытаныя 1000 гараджанаў 18–64 гадоў.

Часцей за ўсё рэспандэнты адзначалі рост цэнаў на тавары і паслугі. Крыху менш за трэць згадвалі пра вымушаную эканомію на таварах і паслугах, паніку і дэпрэсіі ў асяроддзі, а таксама пра памяншэнне даходаў сям’і.

Жанчыны часцей сутыкаліся з панікай і дэпрэсіяй у асяроддзі (35 %). Гэты паказнік істотна вышэйшы сярод жанчын, чым у выбарцы агулам.

Самыя частыя пункты эканоміі – адпачынак, вакацыі і забаўкі. Пры гэтым мужчыны часцей ашчаджаюць на спіртным і цыгарэтах, а таксама на транспартных выдатках.

Таксама мужчыны ў веку 18–24 часцей адзначалі, што яны не эканомілі ні на якіх прадуктах і таварах.

Аналітыка
Рубель пакуль трымаецца, але даверу да яго мала
2022.06.21 08:00

Эканомія на ежы характэрная часцей для найстарэйшай узроставай групы (55–64 гадоў) і для жанчын.

Таксама жанчыны часцей эканомяць на касметыцы і сродках гігіены.

Ва ўзроставай групе 35–44 часцей эканомяць на адпачынку і вакацыях, а для моладзі (18–24) такая эканомія характэрная найменш. Моладзь радзей за астатніх эканоміць і на набыцці бытавой тэхнікі.

Каля 18–27 % адзначылі, што за апошнія 3 месяцы яны эканомілі на харчах. У выпадку эканоміі часцей выбіраюць больш танную беларускую марку. Аналагічная сітуацыя і з нехарчовымі таварамі – на іх ашчаджаюць 20–31 % апытаных.

Тэндэнцыя да эканоміі набірае абароты

На думку спецыялістаў МАСМД, тэндэнцыя да эканоміі набірае абароты: рэспандэнты больш ахвотна набываюць тавары на зніжках і абмяжоўваюць сябе ў неабавязковых выдатках.

У выніку вымушанай эканоміі беларусы адчуваюць сум і ўласную нявартасць, калі не могуць сабе дазволіць неабходнага.

Некаторыя адчуваюць непрыязь або нават ненавідзяць сябе, бо мусяць сабе адмаўляць і ашчаджаць на базавых рэчах.

Беларусы напалоханыя бягучай эканамічнай сітуацыяй і ростам цэнаў. Яны адчуваюць страх перад дэфолтам і пагаршэннем ды чакаюць скарачэння асартыменту тавараў.

«Эканомія – захада, якой не пазбегнуць. Трэба будзе вучыцца эканоміць усім, нікуды не падзецца», – мяркуюць беларусы.

Пры гэтым ёсць і тыя, хто ўжо прывык ашчаджаць. Тыя намагаюцца не сумаваць.

Аналітыка
Цэны ў Беларусі працягваюць рост. Што здолее іх запаволіць?
2022.06.15 11:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў