З кабельнай сеткі знікне тэлеканал «RTVI»


З 27 чэрвеня ў беларускай кабельнай сетцы «КОСМАС ТБ» больш не будзе транслявацца расейскамоўны тэлеканал «RTVI», паведамляе беларускі аператар.

Тэрмін дзеяння дазволу на распаўсюд тэлепраграмы «RTVI» на тэрыторыі Беларусі завяршаецца 27 чэрвеня. Таму з гэтага чысла, як папярэджвае «КОСМАС ТБ», рэтрансляцыя тэлепраграмы «RTVI» у сетках аператара будзе спыненая.

Дазвол на рэтрансляцыю выдаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Расейскамоўны «RTVI» дасяжны і на спадарожніку. Падчас выбараў 9 жніўня і бязмежжа сілавікоў, тэлеканал паказваў падзеі ў Беларусі і распавядаў пра гвалт у краіне.

Hавiны
Улады распачалі правяранне БАЖ
2021.06.21 18:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў