Якія вынікі могуць быць ад санкцяў Еўразвязу і ЗША? Меркаванні экспертаў


Кіраўнікі МЗС краінаў Еўразвязу 21 чэрвеня далі згоду на сектаральныя санкцыі. Абмежавальныя захады закрануць нафтавую і калійную прамысловасць, а таксама банкаўскі сектар. У чорны спіс ЕЗ трапілі не толькі юрыдычныя асобы, але і фізічныя, набліжаныя да Лукашэнкі.

Адным з першых наступстваў санкцыяў ЕЗ стала тое, што беларускія еўрабонды абваліліся за дзень на 7 %. Інвестары намагаюцца пазбавіцца ад аблігацыяў.

Палітычны аглядальнік Пётр Кузняцоў звяртае ўвагу, што санкцыі – гэта ў тым ліку і дыпламатыя, якая разлічаная не толькі і не столькі на галоўных асобащ канкрэтнага рэжыму, але і на тых, хто забяспечвае гэтаму рэжыму рэальную ўладу. Гэта – сістэма сігналаў, сродак папярэджання і інфармацыйнага ціску. Раней санкцыі ў дачыненні кіраўніцтва Беларусі былі больш сімвалічнымі, піша публіцыст.

«На гэтым фоне беларускі бок заўсёды бадзёры, а топавыя персоны рэжыму пераканаўча даводзілі да сваіх слугаў думку пра тое, што Еўропа нам нічога не зробіць, у еўрапейскіх палітыкаў «няма яек», Парыж так ці інакш усё ўбачаць, галоўнае – слухаць «бацьку», і ўсё будзе вельмі і вельмі добра. Было лёгка і проста рабіць з сябе пераможцы ў «геапалітычным супрацьстаянні».

Сёння санкцыі ўжо сектаральныя і могуць балюча ўдарыць па рэжыме. Але пакуль яны таксама не крытычныя, мяркуе Пётр Кузняцоў.

Hавiны
Аналітык: Заходнія санкцыі будуць адным з ключавых фактараў разбурэння рэжыму Лукашэнкі
2021.06.20 23:05

Эканаміст Яраслаў Раманчук вылучае тры этапы, якія пасля ўвядзення санкцыяў могуць прывесці да знікнення Беларусі.

Першы этап расцягнецца на тры месяцы. Падчас гэтага перыяду будзе назірацца рост рэпрэсіяў і поўнае здушэнне іншадумства.

На працягу 4–8 месяцаў пасля ўвядзення санкцыяў будзе другі этап. Рэпрэсіі працягнуцца. Але дэфіцыт бюджэту можа вырасці да 15 % ВУП. У гэты перыяд адбудзецца вялікая інфляцыя і дэвальвацыя рубля. Крэмль зможа дамагчыся ад Лукашэнкі падпісання інтэграцыйных дамоўленасцяў, і ў нашую краіну прыйдзе не толькі расейскі капітал, але і вайсковыя базы з Усходу.

Трэці этап працягнецца з 9 да 18 месяца. Эканоміка абваліцца. Адбудзецца дэградацыя ва ўсіх сферах краіны. Колькасць пенсіянераў у Беларусі наблізіцца да 3 млн. Палітычны праект «Незалежная Рэспубліка Беларусь» хіліцца да заходу.

Эканаміст звяртае ўвагу, што гэта гіпатэтычны прагноз, але верагоднасць яго можа вырасці, калі Лукашэнка пажадае звязаць сваю асабістую бяспеку, дабрабыт сваёй сям’і з добразычлівасцю Крамля.

Hавiны
Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?
2021.06.21 12:25

Telegram-канал «nic_and_mike» для таго, каб ацаніць эфект ад перспектываў санкцыяў, прапаноўвае цяпер паглядзець, што за апошні год сталася з Беларуссю.

1. Буйны дзяржаўны кантрабандны хаб.

2. Пагроза для суседзяў з пункту гледжання нелегальнай міграцыі.

3. Біялагічная бомба запаволенага дзеяння з прычыны каронавіруса.

4. Пагрозы запоўніць суседнія краіны наркотыкамі.

5. Акт паветранага пірацтва або міжнароднага тэрарызму ў дачыненні самалёта грамадзянскай авіяцыі.

6. Рэальная пагроза знішчэння сістэмы экспартнага кантролю – сістэмы ўліку гандлю зброяй і прадукцыяй падвойнага прызначэння.

7. Прававы дэфолт.

8. Зачыстка грамадзянскай супольнасці, якая, па сутнасці, ператварылася ў вайну з уласным народам.

9. Рэальная пагроза ядравага шантажу рэгіёну аварыямі на БелАЭС.

10. Рэкордная ў Еўропе колькасць рэпрэсаваных і палітычных зняволеных.

Палітычны аналітык Ігар Ільяш у сваім тэлеграм-канале піша пра тое, што абмежаванні – беспрэцэдэнтныя па сваіх маштабах: Еўразвяз упершыню рыхтуе сектаральныя санкцыі, якія закранаюць асноўныя галіны эканомікі. Але якія гэта будзе мець наступствы?

«Я магу адназначна сказаць, чаго не будзе: не будзе захавання статус-кво. Таму што для гэтага ў рэжыму няма рэсурсаў. У кароткатэрміновай перспектыве (ад тыдня да месяца) варта чакаць альбо рэзкага ўсплёску тэрору, альбо тактычных саступак».

Hавiны
Сёння могуць прыняць санкцыі і ЗША. У спісе – 21 суб’ект
2021.06.21 13:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў