Кіраўнік МЗС Нямеччыны: ранейшых санкцыяў да Беларусі ўжо недастаткова


Гайка Маас.
Фота: Reuters

Міністр замежных спраў Нямеччыны Гайка Мас інтэрв’ю выданню «Die Welt» назваў «непазбежнымі» новыя санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі.

На думку кіраўніка МЗС Нямеччыны, ранейшыя штрафныя меры, якія закранаюць канкрэтныя кампаніі і прадстаўнікоў улады ў асяроддзі Аляксандра Лукашэнкі, ужо недастатковыя.

Санкцыі неабходна распаўсюдзіць на цэлыя сектары беларускай эканомікі, напрыклад, на калійную прамысловасць і энергетыку, заявіў Гайка Мас. Таксама, паводле яго, варта «пазбавіць Менск магчымасці прыцягваць сродкі ўнутры ЕЗ з дапамогай выпуску дзяржаўных аблігацый».

Hавiны
Хто з набліжаных да ўлады бізнесоўцаў можа трапіць пад санкцыі ЕЗ і што пра іх вядома
2021.06.21 07:00

Нагадаем, што міністры замежных спраў краін ЕЗ павінны 21 чэрвеня афіцыйна абвясціць аб увядзенні чацвёртага пакета ўжо ўзгодненых штрафных захадаў у дачыненні да дзейных уладаў Беларусі. Абмежаванні могуць закрануць Аляксея Алексіна, Аляксандра Зайцава, Сяргея Цяцерына, Аляксандра Шатрова і Міхаіла Гуцэрыева.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў